У выданні Forsal чытаем, што прэм’ер-міністр Дональд Туск, паводле неафіцыйных звестак, разглядаў магчымасць накіраваць польскіх салдат у Грэнландыю ў межах падтрымкі Даніі на фоне заяў ЗША пра намер узяць востраў пад кантроль. Ідэя разглядалася як палітычны сігнал салідарнасці з еўрапейскімі партнёрамі і спосаб умацаваць пазіцыі Польшчы ў Еўрасаюзе.
Аднак унутры ўраду не было адзінства. Рашучым праціўнікам такой місіі стаў віцэ-прэм’ер і міністр абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш, які робіць стаўку на добрыя адносіны з адміністрацыяй Дональда Трампа. Ён быццам бы пераконваў, што Польшча не павінна ўваходзіць у канфлікт ЗША з Даніяй. Сам Касіняк-Камыш публічна адмаўляе, што пытанне накіравання войскаў у Грэнландыю ўвогуле абмяркоўвалася.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, скептычную пазіцыю займаў і прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі, без згоды якога ўдзел войска ў замежнай аперацыі быў бы немагчымы. Ва ўрадзе ўлічвалі, што адмова прэзідэнта магла б стаць негатыўным сігналам для саюзнікаў.
Газета нагадвае, што ЗША зацікаўленыя кантролем над Грэнландыі з-за яе стратэгічнага размяшчэння ў Арктыцы і значных запасаў прыродных рэсурсаў, у тым ліку рэдказямельных металаў. Гэта выклікае занепакоенасць у Еўропе, аднак Польшча вырашыла не ўступаць у магчымы міжнародны канфлікт.
нг