Беларуская Служба

Эксперт: Радбез ААН бездапаможны на Блізкім Усходзе

01.03.2026 18:46
Прафесар Кшыштаф Кубяк з Універсітэта імя Яна Каханоўскага ў Кельцах лічыць, што нават Арганізацыя Аб’яднаных Нацый не здолее спыніць эскалацыю.
Іранцы падчас антыамерыканскіх і ізраільскіх пратэстаў у ТэхерыPAP/EPA/ABEDIN TAHERKENAREH

Іран адказвае на амерыкана-ізраільскія атакі: ракеты з Тэгерана наносяць удары па амерыканскіх аб’ектах на Блізкім Усходзе і гарадах Ізраіля. Паводле паведамленняў, пад абстрэлам апынуліся ваенныя базы ЗША ў рэгіёне, а таксама ізраільская тэрыторыя.

Палітолаг, эксперт у сферы бяспекі, прафесар Кшыштаф Кубяк з Універсітэта імя Яна Каханоўскага ў Кельцах лічыць, што нават Арганізацыя Аб’яднаных Нацый не здолее спыніць эскалацыю. Паводле яго, з улікам раскладу сіл у Радзе Бяспекі, дзе пастаянныя члены — Вялікабрытанія, Францыя, ЗША, Расія і Кітай — валодаюць правам вета, прыняцце рэзалюцыі выглядае малаверагодным.

Эксперт таксама адзначыў, што члены створанай прэзідэнтам ЗША Дональд Трамп Рады міру наўрад ці будуць пярэчыць дзеянням Вашынгтона. На яго думку, дыпламатычныя механізмы ў цяперашніх умовах застаюцца фактычна недасяжнымі.

iar/эж

Дональд Трамп: Калі мы скончым, вазьміце ўладу ў свае рукі. Гэта, верагодна, ваш адзіны шанец на некалькі пакаленняў

28.02.2026 09:40
Трамп запэўніў, што ракетны патэнцыял Ірана будзе знішчаны, будзе «знішчаны» таксама яго флот.

Іранцы ў Польшчы: Гэта шакуе, і гэта навіна, якой мы так доўга чакалі

28.02.2026 17:02
Сёння (28 лютага) яны арганізавалі стыхійную дэманстрацыю ля помніка Мікалаю Каперніку. 

Іранскія СМІ пацвердзілі смерць Алі Хаменеі

01.03.2026 10:08
Да абрання пераемніка дзяржавай будзе кіраваць рада з трох чалавек — прэзідэнт, кіраўнік судовай улады і адзін з членаў Рады вартавых Ісламскай рэвалюцыі.