Экіпаж «Артэміды-2» вяртаецца на Зямлю пасля гістарычнага палёту на Месяц. Астранаўты падкрэсліваюць, што экспедыцыя была не толькі тэхналагічным прарывам, але і глыбокім асабістым і эмацыйным вопытам.
Падчас прэс-канферэнцыі з касмічнага карабля «Арыён» астранаўт Джэрэмі Хансен распавёў пра ўнікальную перспектыву, якую дае назіранне за Зямлёй з космасу.
— Я ляцеў у космас з думкай, што мы жывем на далікатнай планеце ў пустэчы космасу. Так нас вучылі. Нам вельмі пашанцавала жыць на планеце Зямля. Іншы пункт гледжання, які я даведаўся на працягу жыцця ад іншых людзей, заключаецца ў тым, што наша мэта на гэтай планеце, як людзей, — знаходзіць радасць, знаходзіць радасць у падтрымцы адзін аднаго і сумесна вырашаць праблемы, а не ў знішчэнні адзін аднаго. І калі глядзець на гэта адсюль — з космасу, гэты пункт гледжання не змяняецца. Ён толькі пацвярджаецца.
Касмічны карабель «Арыён» пабіў рэкорд па самай вялікай адлегласці, якую людзі пераадолелі ў космасе, і з'яўляецца першым за больш чым 50 гадоў, хто абляцеў адваротны бок Месяца. Экіпаж распавёў, што ў іх ёсць шмат матэрыялу, якім можна падзяліцца — фотаздымкі і гісторыі з экспедыцыі.
Капсула «Арыён» павінна прызямліцца ля ўзбярэжжа Каліфорніі. Касманаўтаў чакае яшчэ некалькі дзён падрыхтоўкі да ўваходу ў атмасферу, што будзе адным з самых складаных этапаў усёй місіі.
IAR/яс