Беларуская Служба

Гурт Deep Purple зрабіў сюрпрыз прэм'ерцы Японіі 

10.04.2026 15:22
Падчас сустрэчы прэм’ерка падарыла бубначу Deep Purple Іану Пэйсу падпісаныя японскія барабанныя палачкі.
- Deep Purple   -   , , 10  2026 .
Рок-гурт Deep Purple нечакана наведаў прэм’ер-міністарку Японіі Санэ Такаічы, Токіа, 10 красавіка 2026 г. PAP/EPA/YUICHI YAMAZAKI / POOL

Легендарны брытанскі рок-гурт Deep Purple нечакана наведаў прэм’ер-міністра Японіі Санэ Такаічы, якая з’яўляецца вялікай прыхільніцай калектыву. Музыкі прыбылі ў Японію ўпершыню за больш як паўстагоддзя і рыхтуюцца да вялікага турнэ.  Пасля сустрэчы Такаічы падзялілася ўражаннямі. 

 — Гэта вялікі гонар прымаць у сябе музыкаў Deep Purple. Гэта гурт, якім я заўсёды глыбока захаплялася. Я купіла Machine Head яшчэ ў пачатковай школе і тады ўпершыню пачула Smoke on the Water і Highway Star. У гімназіі я грала на клавішах у гурце, які выконваў песні Deep Purple, а ва ўніверсітэце перайшла на барабаны. Цяпер, калі я сваруся з мужам, я граю Burn на барабанах і нібыта накладаю на яго праклён, — расказала палітык. 

Падчас сустрэчы прэм’ерка падарыла бубначу Deep Purple Іану Пэйсу падпісаныя японскія барабанныя палачкі. Гастролі ансамбля распачнуцца 11 красавіка ў Токіа.

iar/эж