Вашынгтон заявіў, што амерыканскі флот пачаў марскую блакаду іранскіх партоў пасля зрыву перамоваў. Іран папярэджвае, што з'яўленне ВМС ЗША ў Армузскім праліве будзе раўназначна парушэнню рэжыму спынення агню. Чаму бакі не дамовіліся і ці рэгіён чакае новая вайна, пра гэта размова з экспертам.
ЗША пачалі марскую блакаду суднаходства ў іранскія парты пасля правалу перамоваў з Тэгеранам, якія прайшлі ў выходныя ў Пакістане. Паводле дадзеных амерыканскіх вайскоўцаў, меры ўжо ўступілі і закранаюць не ўвесь рух праз Армузскі праліў, а перш за ўсё судны, якія ідуць у Іран ці з Ірану. Дональд Трамп заявіў, што амерыканскія сілы будуць спыняць любыя спробы Ірану прарваць гэтую блакаду.
Гэтым крокам ЗША разлічваюць пазбавіць іранскія ўлады даходаў ад экспарту нафты і паказаць, што кантроль над марскім становішчам пераходзіць да ЗША. Пры гэтым НАТА не падтрымала амерыканскі план у яго цяперашнім выглядзе, а Вялікабрытанія наўпрост адмовілася ўдзельнічаць у такой блакадзе. У пятніцу 17 красавіка прэзідэнт Францыі і прэмʼер-міністр Вялікабрытаніі плануецца правядзенне канферэнцыі па абароне Армузскага праліва. Эмануэль Макрон і Кір Стармер збіраюць у Парыжы прадстаўнікоў краін, якія жадаюць удзельнічаць у аднаўленні свабоды суднаходства ў Армузскім праліве, калі гэта будзе бяспечна.
У сваю чаргу Тэгеран лічыць блакаду Армузскага праліва ЗША незаконнай. Іранскія ўлады абвясцілі, што будуць спаганяць плату за праходжанне праз праліў. Іран папярэдзіў, што прысутнасць ваенна-марскога флоту ЗША ў Армузскім праліве будзе парушэннем рэжыму спынення агню. Улады Пакістана прымаюць інтэнсіўныя меры, каб пераканаць Тэгеран і Вашынгтон вярнуцца да перамоваў. Фармальнае спыненне агню паміж Ізраілем, ЗША і Іранам мінае на наступным тыдні.
Чаму Іран і ЗША не змаглі дамовіцца пра трывалы, ці ў бліжэйшы час рэгіён чакае новая вайна, пра гэта размова з экспертам па Блізкаму Ўсходу з універсітэту Рэгінсбурга Сяргеем Богданам.
— Шансаў дамовіцца за такі кароткі час безумоўна не было. У прынцыпе пазіцыя амерыканскага боку было не зусім здаровая. Трамп абвясціў, што ён зробіць вялізную здзелку па Іране і ўсё хутка вырашыцца. Такія пытанні хутка не вырашаюцца, там процьма тэхнічных пытанняў. Даволі згадаць, што на дамову па ядзернай здзелцы з Іранам, якая зараз выглядае неблагім варыянтам, у 2010 гадах пайшло гады чатыры інтэнсіўных перамоваў. Цяпер Трамп вымушаны нешта рабіць. Пакуль ён чакае, што рашэнне само вымалюецца, напрыклад, дзякуючы дзеянням еўратройкі: Францыі, Вялікабрытаніі ды Германіі. Калі дыпламатычнага рашэння не знойдзецца, я думаю, можна чакаць узнаўлення баявых дзеянняў.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч
Слухайце размову ў аўдыёфайле