Чэхія заявіла пра гатоўнасць падтрымаць бяспеку суднаходства ў Армузскай пратоцы. Пра гэта паведаміў прэм’ер Андрэй Бабіш пасля сустрэчы з генеральным сакратаром НАТА. Падрабязнасці ініцыятывы, падрыхтаванай міністэрствам абароны Чэхіі, плануецца неўзабаве прадставіць міжнародным партнёрам.
— Мы выступаем з канкрэтнай прапановай па гарантаванні бяспекі Армузскай пратокі. Гаворка ідзе пра сферу, у якой, як краіна, мы маем моцныя кампетэнцыі, моцныя тэхналогіі і прамысловасць. Думаю, нашых сяброў, а магчыма і прэзідэнта Дональда Трампа, парадуе навіна, што чэхі кладуць на стол такую прапанову, — заявіў Андрэй Бабіш.
Паводле СМІ, гаворка можа ісці пра выкарыстанне сучасных пасіўных радараў, якімі валодае чэшская армія.
iar/эж