Беларуская Служба

Балгары вітаюць палітычную стабільнасць, але асцерагаюцца збліжэння з Расіяй

20.04.2026 18:15
Перамога партыі Румена Радзева можа азначаць спыненне дапамогі Украіне з боку Балгарыі і збліжэнне з Расіяй.
  ( ),
Румен Радзеў (у цэнтры), лідар кааліцыі «Прагрэсіўная Балгарыя»PAP/EPA/BORISLAV TROSHEV

Рашучая перамога былога прэзідэнта Румена Радзева і яго партыі «Прагрэсіўная Балгарыя» была пацверджана канчатковымі вынікамі выбараў у краіне. Балгары вітаюць шанец на палітычную стабільнасць, але асцерагаюцца збліжэння з Расіяй.

Паводле дадзеных Цэнтральнай выбарчай камісіі, «Прагрэсіўная Балгарыя» атрымала амаль 45 працэнтаў галасоў і, верагодна, 130 месцаў у Нацыянальным сходзе. Гэта азначае, што яна зможа самастойна сфарміраваць урад у 240-мясцовым парламенце.

Прыход Радзева да ўлады можа азначаць спыненне дапамогі Украіне з боку Балгарыі.

Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў ужо выказаў сваю радасць з нагоды перамогі «Прагрэсіўнай Балгарыі». Нагадваем, будучы прэзідэнтам, Радзеў выказаўся за вяртанне да дыялогу з Расіяй.

IAR/аз

Балгары выбіраюць парламент. Ужо восьмы раз за пяць гадоў

19.04.2026 14:26
Выбары на працягу апошніх пяці гадоў не прынеслі доўгатэрміновых рашэнняў — партыі не змаглі сфармаваць стабільны ўрад.