Беларуская Служба

Мадзьяр ставіць ультыматум Орбану: Маеце час да 31 траўня 

21.04.2026 18:22
Апазіцыянер падкрэсліў, што мае намер правесці глыбокія кадравыя рэформы пасля многіх гадоў кіравання Fidesz.
Петэр МадзьярФота: PAP/EPA/TIBOR ILLYES

Будучы прэм’ер Венгрыі Петэр Мадзьяр паставіў ультыматум чыноўнікам, прызначаным пры ўладзе Віктара Орбана. Ён запатрабаваў, каб кіраўнікі ключавых дзяржаўных інстытутаў падалі ў адстаўку да 31 траўня, інакш урад выкарыстае сваю канстытуцыйную большасць для зменаў.

— Венгерскі народ мае такую ўладу і таму прагаласаваў за змену сістэмы. Мы чакаем, што марыянеткі Орбана пакінуць свае пасады, — заявіў Мадзьяр. Сярод тых, хто павінен сысці, палітык  назваў прэзідэнта, а таксама кіраўнікоў канстытуцыйнага і вярхоўнага судоў.

Апазіцыянер падкрэсліў, што мае намер правесці глыбокія кадравыя рэформы пасля многіх гадоў кіравання Fidesz.

Акрамя таго, Мадзьяр прапанаваў увесці спецыяльны падатак для найбольш заможных грамадзян, значная частка якіх, паводле яго, узбагацілася ў часы Орбана. Адказваючы на крытыку, Мадзьяр іранічна адзначыў: «C’est la vie!» (з французскай «Гэта жыццё»).

iar/эж