Беларуская Служба

Беларусы рыхтуюцца да 40-й гадавіны Чарнобыльскай катастрофы

22.04.2026 15:24
У памяць пра гэтую трагедыю па ўсім свеце адбудуцца дыскусіі, лекцыі, канцэрты і памятныя акцыі.
Ілюстрацыйнае фотаhttps://tsikhanouskaya.org/

26 красавіка споўніцца 40 гадоў з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС — адной з найбуйнейшых тэхнагенных катастроф у гісторыі чалавецтва.

Сорак гадоў прайшло з моманту Чарнобыльскай катастрофы, якая закранула мільёны людзей у розных краінах. Час прайшоў, але пагроза застаецца. Улады ў Беларусі такія ж безадказныя і непадсправаздачныя перад грамадствам, як і тады. Гэта абсалютна недапушчальна.

Вось чаму сёлетняя кампанія пройдзе пад лозунгам «За незалежную і бязʼядзерную Беларусь».

У памяць пра гэтую трагедыю па ўсім свеце адбудуцца дыскусіі, лекцыі, канцэрты, памятныя акцыі і культурныя мерапрыемствы, прысвечаныя Чарнобыльскай аварыі, наступстваў для Беларусі і свету, а таксама пра людзей, чые жыцці назаўжды змяніліся.

Офіс Святланы Ціханоўскай склаў спіс мерапрыемстваў, прысвечаных 40-й гадавіне катастрофы.

У Польшчы акцыі запланаваныя ў Беластоку ды Варшаве. 26-га красавіка ў польскай сталіцы адбудзецца Чарнобыльскі Шлях.

Крыніца: Офіс Святланы Ціханоўскай/юл