Венгрыя, якая некалькі месяцаў блакавала прыняццё новага пакету санкцый, цяпер адмяніла сваё вета, бо сёння (22 красавіка) расійская нафта павінна транзітам пайсці праз Украіну па нафтаправодзе «Дружба». Нафтаправод быў пашкоджаны ў студзені падчас расійскіх удараў, і Кіеў толькі што скончыў яго рамонт.
Ключавым элементам апошняга пакета санкцый павінна была стаць забарона на транспартаванне расійскай нафты морам. Аднак пазней гэта палажэнне было аслаблена. Ёсць заява, што ЕС будзе яго выконваць, але разам з «Вялікай сямёркай», гэта значыць са Злучанымі Штатамі, якія, безумоўна, пакуль на гэта не пагодзяцца, асабліва цяпер, калі Армузскі праліў заблакаваны і ёсць праблемы з пастаўкамі нафты.
Карэспандэнтка Польскага радыё ў Бруселі Бэата Пламецка высветліла, што апошні пакет санкцый прадугледжвае, што ЕС будзе пераглядаць сітуацыю на рынку нафты кожныя шэсць месяцаў.
Акрамя таго, 20-ы пакет санкцый уключае забарону на імпарт некаторых відаў сыравіны і металаў, а таксама квоту на аміяк. Забароны на экспарт у Расію ахопліваюць розныя тавары — ад гумы да трактароў і паслуг кібербяспекі.
Чакаецца таксама, што ЕС будзе прымаць меры ў дачыненні да расійскага банкаўскага сектару і крыптавалют, якія Расія выкарыстоўвае для абыходу абмежаванняў.
ПР/юл