Беларуская Служба

У Парыжы ладзяць дэманстрацыю ў абарону чарнаскурага мэра аднаго з гарадоў

03.05.2026 13:41
За некалькі тыдняў ён прайшоў шлях ад невядомага мясцовага актывіста да адной з узыходзячых зорак французскіх левых.
 .
Балі Багаёко.Фота: Télé Matin - https://www.youtube.com/watch?v=PMFx_uBxrZ8

У сталіцы Францыі зладжана антырасісцкая дэманстрацыя ў абарону палітыкаў, якія паходзяць з афрыканскіх імігрантаў. Адным з такіх дзеячаў з'яўляецца новаабраны чарнаскуры мэр горада Сен-Дэні Балі Багаёко (Bally Bagayoko). За некалькі тыдняў ён прайшоў шлях ад невядомага мясцовага актывіста да адной з узыходзячых зорак французскіх левых.

Сённяшняя дэманстрацыя — працяг пратэсту, які адбыўся раней у гэтым месяцы ў абарону мэра Сен-Дэні, які стаў аб'ектам нападаў некаторых правых СМІ.

Балі Багаёко ў апытанняў нават абганяе гістарычнага лідара радыкальных левых. Ён таксама трапляе ў некаторыя спісы самых папулярных французскіх палітыкаў, і яго рэйтынг пастаянна расце. Некаторыя СМІ нават называюць яго «французскім Абамам» і разважаюць пра магчымы ўдзел першага чарнаскурага палітыка ў прэзідэнцкіх выбарах у Францыі.

— У мяне няма агульнанацыянальных амбіцый. Я хачу стварыць умовы, каб Жан-Люк Меланшон (Jean-Luc Mélenchon) — наш кандыдат — мог аб'яднаць як мага больш людзей, — запэўнівае Балі Багаёко.

Паводле назіральнікаў, мэр ужо стаў тварам «Новай Францыі», якую прасоўвае Меланшон, — канцэпцыю новага грамадства, заснаванага на імігрантах, якая павінна стаць галоўным лозунгам радыкальных левых на прэзідэнцкіх выбарах.

IAR/нг