Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэм'ер Дональд Туск запрасіў Папу Льва XIV у Польшчу

07.05.2026 15:02
Дональд Туск паведаміў, што дата візіту Папы Рымскага ў Польшчу пакуль не вызначана, але гэта можа адбыцца ў 2028 годзе.
      XIV
Прэм'ер Дональд Туск запрасіў Папу Льва XIV у Польшчу PAP/Radek Pietruszka

Прэмʼер-міністр Дональд Туск запрасіў Папу Рымскага Льва XIV у Польшчу. Кіраўнік польскага ўраду падкрэсліў, што сустрэча са Святым Айцом яго ўзрушыла. Дональд Туск таксама перадаў пасланне Папы палякам.

— Святы Айцец таксама перадаў мне вельмі важную думку — важную для ўсіх палякаў, для ўсёй Польшчы. Ён звярнуўся да ўсіх палякаў, каб мы не апускалі галовы, не гублялі надзеі, а, наадварот, будавалі сілы для дабра і абʼядноўваліся вакол добрых спраў. Паводле яго, гэта ўсё яшчэ магчыма, а свет не абавязкова павінен апусціцца ў хаос асабліва, калі добрыя людзі, людзі добрай волі знойдуць адзін аднаго і будуць дзейнічаць разам, — перадаў словы Папы Рымскага прэм’ер.

Дональд Туск паведаміў, што дата візіту Папы ў Польшчу пакуль не вызначаная, але адзначыў, што ён можа адбыцца ў 2028 годзе.

Раней прэзідэнты Анджэй Дуда і Караль Наўроцкі запрасілі Льва XIV у Польшчу. Яны хацелі, каб Папа прыехаў у санктуарый у Гетшвалд (поль. Gietrzwałd) ля Ольштына ў наступным годзе на 150-ю гадавіну зʼяўленняў Дзевы Марыі. Затым запрашэнне аднавіў польскі епіскапат.

Наступным пунктам візіту Дональда Туска ў Італію зʼяўляецца сустрэча з прэмʼер-міністрам краіны Джорджыяй Мелоні.

IAR/аз