Амерыканскі гандлёвы суд прызнаў несапраўднымі 10-працэнтныя глабальныя тарыфы Дональда Трампа, прызнаўшы іх неабгрунтаванымі ў адпаведнасці з правіламі 1970-х гадоў. Гэта яшчэ адзін сур'ёзны судовы ўдар па тарыфнай палітыцы прэзідэнта.
Трамп увёў іх у лютым гэтага года, праз некалькі гадзін пасля таго, як Вярхоўны суд прызнаў несапраўднымі яго папярэднія тарыфы, уведзеныя ў адпаведнасці з іншым законам — Законам аб надзвычайных эканамічных паўнамоцтвах. У той час прэзідэнт назваў рашэнне суддзяў «вельмі расчаравальным» і абвясціў, што знойдзе іншыя законныя падставы для ўвядзення тарыфаў. Ён скарыстаўся Законам аб гандлі 1974 года, які дазваляе ўводзіць тарыфы максімум на 150 дзён, але іх падаўжэнне патрабуе адабрэння Кангрэса.
Дональд Трамп часта выкарыстоўвае тарыфы як эканамічны інструмент — у які ён верыць — а таксама як зброю супраць іншых краін. Суд у чарговы раз пазбавіў яго гэтай зброі.
IAR/яс