Беларуская Служба

Пуцін віншуе з Днём Перамогі, Лаўроў абвінавачвае Захад

08.05.2026 15:43
Расійскі міністр назваў Дзень Перамогі «святым святам для расіян» і пагражаў, што «не будзе літасці» да тых, хто сарве святкаванне.
Уладзімір Пуцін EPA/MIKHAIL METZEL/SPUTNIK/KREMLIN / POOL MANDATORY CREDIT Dostawca: PAP/EPA.

Уладзімір Пуцін накіраваў віншавальныя лісты з Днём Перамогі кіраўнікам былых савецкіх рэспублік, у тым ліку сепаратыстам з Паўднёвай Асеціі і Абхазіі.

Тым часам міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў папярэдзіў заходніх палітыкаў, каб яны, як ён выказаўся, «не спрабавалі сарваць заўтрашнія (9 мая) святкаванні Дня Перамогі рукамі Кіева».

У сувязі са святкаваннем 81-й гадавіны перамогі над нацысцкай Германіяй Расія абвясціла аб спыненні агню да 10 мая. Аднак ні расіяне, ні ўкраінцы не ўстрымаліся ад нападаў на варожую тэрыторыю.

Тым часам міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што на Захадзе адраджаецца нацызм, і абвінаваціў заходніх палітыкаў у спробе сарваць святкаванне Дня Перамогі. Расійскі міністр назваў Дзень Перамогі «святым святам для расіян» і пагражаў, што «не будзе літасці» да тых, хто сарве святкаванне.

IAR/яс