Беларуская Служба

Еўрапейскія нафтавыя кампаніі атрымалі значны прыбытак ад вайны ў Іране

10.05.2026 16:11
Паводле звестак The Economist і Reuters, іх вынікі лепшыя, чым у амерыканскіх канкурэнтаў. Гэта звязана з гандлем нафтай, хеджаваннем цэн і размяшчэннем актываў.
Ілюстрацыйнае фотаREUTERS

Найбольшая розніца звязаная з умовамі гандлю нафтай. BP, Shell і Total Energies за гады стварылі буйныя гандлёвыя падраздзяленні, што дазваляе ім купляць і прадаваць нафту і паліва нават у ваенны час, калі запасы абмежаваныя.

BP паведаміла аб прыбытку ў памеры 3,2 мільярда долараў за першы квартал, што больш чым удвая перавышае прыбытак папярэдняга года. Total Energies зафіксавала 5,4 мільярда долараў прыбытку.

Амерыканскія кампаніі маюць больш высокую вытворчасць, але слабейшыя гандлёвыя магчымасці. The Economist таксама паведамляе аб бухгалтарскіх стратах ад хеджавання цэн. Chevron і Exxon былі вымушаны адразу прызнаць гэтыя страты, калі цэны на нафту рэзка выраслі. Гэта аслабіла іх квартальныя вынікі.

Армузскі праліў з'яўляецца асноўным маршрутам экспарту нафты з Персідскага заліва. Reuters паведамляе, што пасля пачатку вайны з рынку знікла больш за 13 мільёнаў барэляў у дзень — гэта прыкладна 13 працэнтаў сусветных паставак.

ПР/юл