Беларуская Служба

На будучым тыдні прэм'ер Венгрыі прыбудзе ў Варшаву са сваім першым замежным візітам

11.05.2026 17:20
Пачаліся слуханні кандыдатаў новага прэм’ера Венгрыі Петэра Мадзьяра на пасады міністраў у ягоным урадзе.
-
Прэм'ер-міністр Венгрыі Петэр Мадзьяр PAP/EPA/Tamas Purger

Прэмʼер-міністр Венгрыі Петэр Мадзьяр на наступным тыдні адправіцца з візітам у Варшаву, заявіла ў панядзелак у венгерскім парламенце будучы міністр замежных спраў краіны Аніта Орбан.

Нагадаем, Петэр Мадзьяр падчас перадвыбарчай кампаніі абвясціў, што яго першая замежная паездка ў якасці кіраўніка ўрада адбудзецца менавіта ў Варшаву. Затым ён адправіцца ў Вену і Брусель.

Будучы міністр замежных спраў Аніта Орбан заявіла ў інтэрвʼю тэлеканалу RTL, што будзе суправаджаць новага прэмʼера Венгрыі ў гэтых паездках.

Петэр Мадзьяр быў абраны на пасаду прэмʼер-міністра венгерскім Нацыянальным сходам (парламентам) у мінулую суботу.

У панядзелак парламенцкія камітэты пачалі слуханні яго кандыдатаў на пасады міністраў.

IAR/аз

Чэшскі аналітык: Змена ўрада ў Венгрыі можа ажывіць V4

10.05.2026 08:07
Змена ўрада ў Будапешце можа адкрыць шлях да аднаўлення супрацоўніцтва ў межах Вышаградскай групы.