У Германіі ўпершыню федэральную зямлю ўзначаліў палітык турэцкага паходжання, прадстаўнік партыі «Зялёныя» Джэм Аздэмір, паведамляе выданне Bild. Яго абралі новым прэм'ер-міністрам рэгіёну Бадэн-Вюртэмберг. Падчас галасавання ў ландтагу ў Штутгарце яго кандыдатуру падтрымалі 93 дэпутаты, 26 прагаласавалі супраць, яшчэ чацвёра ўстрымаліся.
Аздэмір стаў першым кіраўніком урада федэральнай зямлі турэцкага паходжання ў гісторыі Германіі. Ён змяніў Вінфрыда Крэчмана, які пакідае пасаду пасля 15 гадоў кіраўніцтва рэгіёнам.
Аздэмір таксама стаў другім прэмʼер-міністрам ад «Зялёных» у Германіі пасля Крэчмана.
вс