Беларуская Служба

Паветранай трывозе ў Літве дадзены адбой. Кіраўніцтва краіны знаходзілася ў бамбасховішчы

20.05.2026 11:23
Па трывозе ў паветра былі паднятыя знішчальнікі НАТА, якія ахоўваюць літоўскую паветраную прастору.
   Shahed
Беспілотны лятальны апарат ShahedAnelo/Shutterstock

Паветранай трывозе ў Літве дадзены адбой. Сёння раніцай у Вільні была абвешчаная паветраная трывога, паведамляюць літоўскія СМІ. Паветраная прастора над Віленскім аэрапортам была закрытая.

Прычынай надзвычайнай сітуацыі стаў неапазнаны лятаючы аб’ект з прыкметамі беспілотніка, які накіроўваўся з боку Беларусі і быў зафіксаваны ў памежнай зоне.

Па трывозе ў паветра былі паднятыя знішчальнікі НАТА, якія ахоўваюць літоўскую паветраную прастору.

Кіраўніцтва краіны — прэзідэнт Гітанас Наўседа, прэм’ер-міністр Інга Ругінене і старшыня парламента Юозас Алекас — былі перавезеныя ў бамбасховішча.

вс

здымак мае ілюстрацыйны характар