Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Іран павінен пагадзіцца на ўмовы Вашынгтона, інакш Злучаныя Штаты «давядуць справу да канца». Паводле Трампа, амерыканская пазіцыя застаецца жорсткай, бо гаворка ідзе пра адзін з галоўных прыярытэтаў бяспекі ЗША — недапушчэнне з'яўлення ў Ірану ядзернай зброі.
— Амерыканская перавага ў заходнім свеце не будзе пастаўленая пад сумнеў ні пры якіх умовах. І, як прыклад, мы не дазволім Ірану мець ядзерную зброю. Вось і ўсё, гэта вельмі проста. Мы гэтага не дазволім. І маем у гэтым велізарную падтрымку. Іран вельмі хоча заключыць пагадненне.
Напярэдадні амерыканскі лідар паведаміў, што адмяніў магчымую атакі на Іран, якая нібыта планавалася на 20 траўня. Перамовы паміж Тэгеранам і Вашынгтонам працягваюцца, але ЗША патрабуюць поўнай адмовы ад узбагачэння ўрану, што Іран пакуль катэгарычна адхіляе.
iar/эж