Віцэ-прэм'ер і міністр замежных спраў Польшчы заклікаў да санкцый супраць расійскіх энергетычных кампаній, у тым ліку супраць такіх кампаній, як «Лукойл» і «Росатом».
Радаслаў Сікорскі заявіў у Бруселі, што гэта павінна быць часткай наступнага, 22-га пакета санкцый супраць Расіі.
— У сітуацыі, калі Расія ўжо знішчыла чатыры пятыя энергетычных магутнасцей Украіны, гэта натуральны наступны крок, каб Пуцін нарэшце зразумеў, што ён не можа выйграць гэтую вайну, і кошт вайны для расійскай эканомікі пачынае быць разбуральным, — сказаў міністр замежных спраў Польшчы.
Радаслаў Сікорскі спадзяецца таксама, што ў бліжэйшыя дні будзе дасягнутае пагадненне па 21-м пакеце санкцый супраць Расіі. Гэта павінна адбыцца да бліжэйшай серады, калі будзе аўтаматычна скарэкціраваны ліміт цэн на расійскую нафту. Тады ён павялічыцца з 44 да 58 долараў за барэль, а гэта азначае павелічэнне даходаў у бюджэт Крамля. Адно з палажэнняў апошняга пакета санкцый прапануе замарозіць згаданы ліміт на цяперашнім узроўні.
IAR/аз