Згодна са справаздачай ААН, глабальны ўзровень голаду змяншаецца. У мінулым годзе каля 645 мільёнаў чалавек адчувалі голад — 7,8 працэнта насельніцтва свету. Нягледзячы на тое, што гэты паказчык змяншаецца штогод, кліматычныя праблемы і парушэнні гандлю могуць спыніць дадзены працэс.
Узровень голаду знізіўся на ўсіх кантынентах. У некаторых афрыканскіх краінах менш людзей недаядаюць, але кожны пяты афрыканец усё яшчэ пакутуе ад голаду.
Эксперты ААН прагназуюць, што ўзровень голаду будзе працягваць зніжацца да 2030 года.
Максіма Тарэра, галоўны эканаміст Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН, заявіў Reuters, што тэндэнцыя абнадзейвае.
Аднак, закрыццё Армузскага праліва прыводзіць да росту цэн на паліва і ўгнаенні і застаецца пагрозай. Гэта прыводзіць да росту сусветных цэн на прадукты харчавання і павелічэння голаду.
Максіма Тарэра таксама адзначыў, што зʼява Эль-Ніньё можа яшчэ больш паўплываць на сельскагаспадарчыя культуры.
ПР/юл