Прынамсі сем чалавек загінулі падчас стральбы ў школе ў Тайландзе. Паліцыя паведаміла пра гэта журналістам на месцы здарэння. Як мінімум 15 чалавек атрымалі раненні, двое з іх знаходзяцца ў крытычным стане. Матывы злачынцы застаюцца незразумелымі.
Інцыдэнт адбыўся ў сярэдняй школе ў раёне Банг Круай, на поўнач ад Бангкока, які, паводле тайскіх СМІ, лічыцца добрым раёнам. Адзін з вучняў адкрыў агонь па настаўніках і іншых вучнях. Затым ён забарыкадаваўся ў адным з класаў. Паліцыя паведамляе, што нападнік скончыў жыццё самагубствам.
Праводзіцца расследаванне. Паліцыя ахапіла тэрыторыю школы. Мясцовыя ўлады, як паведамляе Bangkok Post, таксама заклікалі карыстальнікаў сацыяльных сетак устрымацца ад «прамых» трансляцый з тэрыторыі школы, што перашкаджае працы паліцыі.
Пазней стала вядома, што перад нападзеннем на калег і настаўнікаў, узброены зламыснік забіў сваіх бабулю і дзядулю ў іх доме.
IAR/нг