Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Саксоніі была выяўленая 21 выбуховая прылада

07.09.2026 13:30
У апошнія дні Германія сутыкнулася з серыяй актаў дыверсіі, у тым ліку ў аэрапорце Лейпцыга.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Tobias Rehbein/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Саксоніі (Германія) была знойдзеная 21 выбуховая прылада. Верагодна, мэтай актаў дыверсіі былі, між іншым, лініі электраперадач каля трансфарматарнай станцыі ў Граўштайн.

У пятніцу ў гэтым раёне было знойдзена дзевяць прылад, а сёння (7 верасня) – яшчэ пяць. Паводле звестак нямецкай пракуратуры, усе прылады былі абясшкоджаныя.

У пятніцу нямецкая паліцыя заявіла, што шукае мужчыны, які прызнаўся ў падрыхтоўцы актаў дыверсіі. Выбуховыя прылады былі знойдзены ў яго доме. Незразумела, ці дзейнічаў ён у адзіночку, ці па загаду іншай асобы.

У апошнія дні Германія сутыкнулася з серыяй актаў дыверсіі, у тым ліку ў аэрапорце Лейпцыга і іншых аб'ектах. Канцлер Фрыдрых Мерц паказвае на Расію і кажа пра гібрыдную вайну.

IAR/аз

Датычны да дыверсіі ў Лейпцыгу грамадзянін Беларусі заехаў у ЕС па візе, атрыманай у Мінску — СМІ

03.09.2026 08:30
Абодва падазраваных паспелі пакінуць ЕС, і следчыя скептычна ацэньваюць шанцы прыцягнуць іх да суду.