Кіруючая хрысціянска-дэмакратычная партыя (ХДС) пачынае ўнутраны аўдыт пасля цяжкай паразы ў Саксоніі-Ангальт. Перамога АдГ на выбарах ва ўсходняй нямецкай зямлі распаліла апетыт ультраправай партыі, якая спадзяецца неўзабаве пераняць уладу ў краіне.
Лідар ХДС у Саксоніі-Ангальт абвясціў аб сваёй адстаўцы. Будучы прэмʼер-міністрам зямлі, ён прызнаў, што новы ўрад будзе фармавацца кандыдатам ад «AfD».
— Мы сурʼёзна ставімся да задачы стварэння ўрада. Не толькі ў Саксоніі-Ангальт, але і ва ўсіх федэральных землях. І, перш за ўсё, пасля выбараў у Бундэстаг, на якіх мы выйдзем з пераважнай большасцю як найбуйнейшая сіла, мы імкнемся сфармаваць урад, — заявіла Аліса Вайдэль, лідар «Альтэрнатывы для Германіі».
Канцлер Фрыдрых Мерц назваў маштаб поспеху «AfD» і паражэнне яго ХДС у Саксоніі-Ангальт шакуючым, але не мае намеру сыходзіць з пасады канцлера і запэўнівае, што ўльтраправая партыя не ўяўляе пагрозы для краіны.
— Мы хочам запэўніць усіх у Германіі, што нашы інстытуты будуць бараніцца і будуць стабільнымі. Наша Канстытуцыя абараняе іх і гарантуе парадак. Урад гарантуе, што яны застануцца такімі. Мы таксама пасылаем гэтае пасланне нашым партнёрам у Еўропе і ва ўсім свеце, — сказаў Фрыдрых Мерц, перакананы, што вынікі наступных выбараў ва ўсходняй Германіі будуць мець вырашальнае значэнне для яго краіны. 20 верасня жыхары Берліна і Мекленбурга-Памераніі выберуць новыя ўрады.
ПР/юл