Нацыяналістычная і папулісцкая партыя AUR упэўнена лідзіруе ў апытаннях. «Альянс за аб'яднанне румынаў» (AUR) на чале з Джорджэ Сіміонам (George-Nicolae Simion) выступае за ўмацаванне суверэнітэту, абарону традыцыйных каштоўнасцяў і аб'яднанне Румыніі з Малдовай.
Паводле звестак апошняга апытання, AUR карыстаецца падтрымкай амаль 40% выбаршчыкаў — гэта ўдвая больш, чым у даўняй дамінуючай сілы румынскай палітыкі, посткамуністычнай Сацыял-дэмакратычнай партыі.
AUR часта адносяць да ўльтраправых сіл. Рост яе папулярнасці асабліва значны на фоне палітычнага крызісу: урад Іліе Балажана (Ilie Gavril Bolojan) сышоў у адстаўку ў маі, і цяперашні кабінет міністраў з'яўляецца часовым. Спробы сфарміраваць стабільную большасць пакуль не мелі поспеху, што выклікае ўсё больш размоў пра датэрміновыя выбары ў Румыніі. Аднак такія выбары немагчыма прызначыць неадкладна — неабходна спачатку выканаць канстытуцыйныя патрабаванні.
Праблема для прэзідэнта Нікушара Дана (Nicușor Dan) у тым, што датэрміновыя выбары могуць прывесці да пераканаўчай перамогі AUR, якая ўжо цяпер з'яўляецца наймацнейшай партыяй паводле вынікаў апытанняў.
IAR/нг