Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Еўрапарламент шосты раз пазбавіў імунітэту Гжэгажа Браўна

15.09.2026 14:30
Вядомы сваімі антысеміцкімі выказваннямі польскі палітык з’яўляецца рэкардсменам па гэтай справе.
Гжэгаж Браўн PAP/Piotr Polak

Дэпутат Еўрапарламента Гжэгаж Браўн (Grzegorz Braun) ужо шосты раз быў пазбаўлены імунітэту. Падчас сесіі палаты ў Страсбургу члены Еўрапарламента пазбавілі палітыка юрыдычнай абароны за адмаўленне Халакосту і газавых камер у канцлагеры «Аўшвіц».

Раней Гжэгаж Браўн ужо страціў імунітэт за падобныя заявы, aднак кожнае новае абвінавачванне ў крымінальным злачынстве патрабуе новага запыту на пазбаўленне імунітэту і асобнай працэдуры ў Еўрапейскім парламенце.

Гэта азначае, што камітэт па прававых пытаннях спачатку разглядае запыт і арганізуе закрытыя слуханні. Гжэгаж Браўн прысутнічаў у большасці з іх і тлумачыў свае аргументы — кожны раз выклікаючы абурэнне ў еўрадэпутатаў.

Гжэгаж Браўн — рэкардсмен па колькасці адмененых імунітэтаў. Ніколі раней у гісторыі Еўрапарламента дэпутат не быў пазбаўлены юрыдычнай абароны столькі разоў за адзін тэрмін паўнамоцтваў.

Праўда, некалькі разоў імунітэт адмянялі Жан–Мары Ле Пэну — бацьку лідаркі Французскага нацыянальнага аб'яднання, сярод іншага, за антысемітызм, расізм і ўхваленне ваенных злачынстваў, але гэта адбывалася на працягу многіх гадоў.

IAR/аз

Украінскае МЗС асуджае акт вандалізму ў адносінах помніка байцам УПА, пахаваным у Польшчы

11.09.2026 16:57
Акруговая пракуратура ў Замасці пачала расследаванне па факце вандалізму.