Румынія ўзмацняе бяспеку сваіх партоў Чорнага мора і Дуная. У ваенным порце ў Канстанцы праводзяцца выпрабаванні новых сістэм барацьбы з беспілотнікамі, прызначаных для абароны інфраструктуры ад пагроз з паветра, марской паверхні і з пад вады.
Адным з рашэнняў, якія тэстуюцца, з'яўляецца амерыканская сістэма Black Talon. Яна можа выяўляць, ідэнтыфікаваць і адсочваць беспілотныя прылады, а таксама парушаць іх сувязь з аператарамі і навігацыйныя сігналы. Яна працуе з сістэмай Sentinel, якая выкарыстоўвае датчыкі для маніторынгу паветранай прасторы, воднай паверхні і падводнага асяроддзя.
Пасля выпрабаванняў падобныя сістэмы плануецца разгарнуць і ў ваенных партах у Мангаліі, Тулчы і Брэіле. Паводле звестак румынскіх ВМС, першыя прылады павінны дасягнуць аператыўнай гатовасці восенню, а ўся сістэма будзе разгорнута паэтапна да канца года.
Узмацненне бяспекі звязана, сярод іншага, з ростам колькасці інцыдэнтаў з беспілотнікамі на румынскім узбярэжжы. Асабліва сурʼёзны інцыдэнт адбыўся ў чэрвені, калі беспілотнае ваеннае судна зайшло ў порт Канстанцы і выбухнула. Улады абвясцілі аб далейшым паляпшэнні сваіх магчымасцяў выяўляць і нейтралізаваць такія пагрозы.
ПР/юл