Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Чэхія — першая краіна НАТА, якая разгарнула сістэму «Spyder»

21.09.2026 13:35
Іх поўная інтэграцыя з нацыянальнай сістэмай СПА запланавана на 2028 год.
Spyder
SpyderBy Đức Thịnh - Own work, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=130604219

Чэшская Рэспубліка ўмацоўвае сваю супрацьпаветраную абарону. Армія ўводзіць ракетную сістэму «Spyder», якая заменіць абсталяванне, якое выкарыстоўваецца ў краіне з 1970-х гадоў.

Чэхія — першая краіна НАТА, якая разгарнула сістэму «Spyder» ізраільскай вытворчасці. Чатыры батарэі, набытыя Прагай, ужо прайшлі аперацыйныя выпрабаванні. Іх поўная інтэграцыя з нацыянальнай сістэмай СПА запланавана на 2028 год.

«Spyder» можа збіваць, сярод іншага, самалёты, верталёты, беспілотнікі і крылатыя ракеты.

Паводле чэшскіх уладаў, яе ўкараненне з'яўляецца першым этапам мадэрнізацыі СПА.

Прэмʼер-міністр Андрэй Бабіш абвясціў, што чэшская армія разглядае магчымасць набыцця дадатковых батарэй у іх самай сучаснай версіі.

IAR/аз