Чэшская Рэспубліка ўмацоўвае сваю супрацьпаветраную абарону. Армія ўводзіць ракетную сістэму «Spyder», якая заменіць абсталяванне, якое выкарыстоўваецца ў краіне з 1970-х гадоў.
Чэхія — першая краіна НАТА, якая разгарнула сістэму «Spyder» ізраільскай вытворчасці. Чатыры батарэі, набытыя Прагай, ужо прайшлі аперацыйныя выпрабаванні. Іх поўная інтэграцыя з нацыянальнай сістэмай СПА запланавана на 2028 год.
«Spyder» можа збіваць, сярод іншага, самалёты, верталёты, беспілотнікі і крылатыя ракеты.
Паводле чэшскіх уладаў, яе ўкараненне з'яўляецца першым этапам мадэрнізацыі СПА.
Прэмʼер-міністр Андрэй Бабіш абвясціў, што чэшская армія разглядае магчымасць набыцця дадатковых батарэй у іх самай сучаснай версіі.
IAR/аз