Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Эстонскія ўлады ўважліва сочаць за сітуацыяй на мяжы з Расіяй

21.09.2026 17:45
Гэта рэакцыя на тое, што Расія часова абмежавала перамяшчэнне ў некаторых раёнах паблізу эстонскай мяжы.
Сцяг Эстонііjorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

Улады Эстоніі ўважліва сочаць за сітуацыяй на мяжы з Расіяй. Гэта адказ Таліна на нядаўнія паведамленні аб тым, што Расія ўвяла абмежаванні на перамяшчэнне ў памежных раёнах.


Міністэрства ўнутраных спраў Эстоніі напісала на платформе X, што пасля рашэння Расіі часова абмежаваць перамяшчэнне ў некаторых раёнах паблізу эстонскай мяжы, сітуацыя на ўсходняй мяжы краіны застаецца спакойнай.

— Улады Эстоніі ўважліва сочаць за падзеямі і захоўваюць пільнасць, — гаворыцца ў заяве міністэрства.

Расія ўвяла абмежаванні на перамяшчэнне і дзейнасць у раёнах паблізу эстонскай мяжы да 26 верасня. Яна сцвярджае, што гэтыя меры прызначаны для прадухілення парушэнняў памежных і міграцыйных правілаў і абароны біялагічных рэсурсаў.

Тым часам эстонская версія партала «Delfi» апублікавала артыкул міністра замежных спраў Эстоніі. Маргус Цахкна запэўнівае, што ацэнка пагрозы для яго краіны не змянілася, а Расія зацікаўлена ў тым, каб сеяць страх у краінах Балтыі.

Кіраўнік замежных справаў Эстоніі падкрэсліў, што Талін пастаянна ацэньвае сітуацыю, бо пагрозы з боку Расіі нельга недаацэньваць, паколькі згаданая краіна «застаецца найбольш сур'ёзнай і доўгатэрміновай пагрозай еўрапейскай бяспецы».

IAR/аз