Як заявіла Міністэрства замежных спраў Вялікабрытаніі, новы пакет санкцый накіраваны на тое, каб «перакрыць паток сродкаў у ваенны фонд Пуціна, парушыць сеткі дэзінфармацыі і прыцягнуць да адказнасці тых, хто адказны за катаванні ўкраінскіх мірных жыхароў і дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей». Сярод тых, хто падпадае пад санкцыі, — восем асоб, якія ўдзельнічалі ў адвольных затрыманнях, катаваннях і жорсткім абыходжанні з украінскімі мірнымі жыхарамі, а таксама сем асоб, якія ўдзельнічалі ў ідэалагічнай апрацоўцы і мілітарызацыі ўкраінскіх дзяцей на акупаваных украінскіх тэрыторыях і іх прымусовым перасяленні ў Расію.
Таксама было падкрэслена, што расійская дзяржава спрабуе стварыць новы, небяспечны ценявы флот, каб абыйсці санкцыі і захаваць даходы ад экспарту газу, і новыя санкцыі распаўсюджваюцца на некалькі суднаў, набытых у рамках гэтай дзейнасці, у тым ліку на некаторыя, якія ўступілі ў эксплуатацыю толькі ў ліпені гэтага года.
З пачатку расійскага ўварвання ва Украіну Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць больш чым 3400 асоб, устаноў, кампаній і суднаў.
PAP/ав