Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Краіны «Вялікай сямёркі» прадпрынялі спробу стабілізаваць сусветны рынак паліва

03.10.2026 08:00
Краіны «Вялікай сямёркі» сумесна выпусцяць на рынак 100 мільёнаў барэляў дызельнага паліва і іншых відаў паліва са сваіх рэзерваў. Працэс будзе праводзіцца праз Міжнароднае энергетычнае агенцтва (МЭА).
  G7
Лідары краін G7 намагаюцца стабілізаваць сусветныя рынкі энергііPAP/EPA/ARSHAD ARBAB

Лідары ​​«Вялікай сямёркі» абвясцілі ў сумеснай заяве, што гэта спроба стабілізаваць сусветныя рынкі энергіі.

— Мы выканаем свае абавязацельствы праз скаардынаваны выпуск 100 мільёнаў барэляў на працягу чатырох месяцаў праз Міжнароднае энергетычнае агенцтва. Дзяржавы-члены «Вялікай сямёркі» і іх партнёры выпусцяць на рынак значныя запасы дызельнага паліва на працягу першых дваццаці дзён, — гаворыцца ў заяве, апублікаванай офісам прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона.

Кіраўнікі інстытутаў ЕС з радасцю прынялі пагадненне «Вялікай сямёркі» аб выпуску 100 мільёнаў барэляў дызельнага паліва са сваіх рэзерваў. Старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен і Еўрапейскай рады Антоніа Коста пракаментавалі гэтае рашэнне на партале X.

— Нашы грамадзяне заслугоўваюць даступныя цэны на энергію, — напісала Урсула фон дэр Ляен.

Яна абвясціла аб цеснай каардынацыі паміж ЕС і краінамі G7.

Кіраўнік Еўрапейскай рады Антоніа Коста паведаміў, што лідары ​​ЕС сустрэнуцца на саміце ў Бруселі менш чым праз два тыдні. Яны абмяркуюць варыянты змякчэння ўплыву росту цэн на энерганосьбіты на грамадзян, бізнес і прамысловасць у Еўропе.

ав