Лідары «Вялікай сямёркі» абвясцілі ў сумеснай заяве, што гэта спроба стабілізаваць сусветныя рынкі энергіі.
— Мы выканаем свае абавязацельствы праз скаардынаваны выпуск 100 мільёнаў барэляў на працягу чатырох месяцаў праз Міжнароднае энергетычнае агенцтва. Дзяржавы-члены «Вялікай сямёркі» і іх партнёры выпусцяць на рынак значныя запасы дызельнага паліва на працягу першых дваццаці дзён, — гаворыцца ў заяве, апублікаванай офісам прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона.
Кіраўнікі інстытутаў ЕС з радасцю прынялі пагадненне «Вялікай сямёркі» аб выпуску 100 мільёнаў барэляў дызельнага паліва са сваіх рэзерваў. Старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен і Еўрапейскай рады Антоніа Коста пракаментавалі гэтае рашэнне на партале X.
— Нашы грамадзяне заслугоўваюць даступныя цэны на энергію, — напісала Урсула фон дэр Ляен.
Яна абвясціла аб цеснай каардынацыі паміж ЕС і краінамі G7.
Кіраўнік Еўрапейскай рады Антоніа Коста паведаміў, што лідары ЕС сустрэнуцца на саміце ў Бруселі менш чым праз два тыдні. Яны абмяркуюць варыянты змякчэння ўплыву росту цэн на энерганосьбіты на грамадзян, бізнес і прамысловасць у Еўропе.
ав