Малдова не плануе вяртацца да закупак расійскага газу — заявіў Ліліян Карп, старшыня парламенцкага камітэта па бяспецы і член парламента ад кіруючай «Партыі дзеянняў і салідарнасці».
Выступаючы перад малдаўскімі СМІ, ён адхіліў прапановы апазіцыі аднавіць імпарт з Расіі, сцвярджаючы, што Кішынёў не можа купляць газ у дзяржавы, якая вядзе вайну супраць Украіны.
Карп таксама нагадаў, што менавіта расійскі «Газпрам» абмежаваў, а потым прыпыніў пастаўкі ў Малдову. Са снежня 2022 года правы бераг Днястра не закупляе расійскага газу.
Аднак пытанне вяртання да расійскіх паставак застаецца прадметам дыскусій у Малдове. Дзеючы кантракт паміж «Малдовагазам» і «Газпрамам» скончыўся 30 верасня 2026 года. Раней малдаўскія ўлады фармальна яго не разрывалі, нягледзячы на невыкананне расійскім канцэрнам паставак.
Прэзідэнт Мая Санду таксама выступае супраць вяртання да расійскага газу. Яна сцвярджае, што грошы ад экспарту расійскіх энергарэсурсаў фінансуюць вайну супраць Украіны.
IAR/яс