Еўрапейская камісія адсочвае паведамленні аб выпадку лёгачнай чумы ў Расіі. Гаворка ідзе пра смерць медсястры, якая працавала ў Інстытуце рэдкіх захворванняў у Іркуцку.
Паводле паведамленняў, адна з супрацоўніц лабараторыі разбіла прабірку з узбуджальнікам лёгачнай чумы. Жанчына памерла праз тыдзень, а ўлады змясцілі на каранцін каля двухсот чалавек, якія кантактавалі з ёй.
— Грамадскае здароўе заўсёды з'яўляецца нашым прыярытэтам, — падкрэсліла прэс-сакратар Еўракамісіі Ева Грнчырава.
З яе выказвання можна зрабіць выснову, што Расія не раскрывае падрабязнасці інцыдэнту або сітуацыі ў Іркуцкай вобласці.
Прадстаўніца Еўракамісіі дадала, што чума — гэта інфекцыйнае захворванне, якое адсутнічае ў Еўропе больш за 50 гадоў, але працягвае зʼяўляцца ў Амерыцы, Афрыцы і Азіі, і што яго можна лячыць антыбіётыкамі.
Дзяржавы-члены маюць свае ўласныя запасы антыбіётыкаў, а дадатковыя рэзервы існуюць на еўрапейскім узроўні, хоць яна не ўдакладніла іх памеру.
Таксама Дзярждэпартамент ЗША заявіў, што ўважліва адсочвае паведамленні аб выпадку чумы ў Сібіры.
IAR/аз