Два камерцыйныя судны былі атакаваныя беспілотнікамі ў Чорным моры, прыкладна за 80 марскіх міль на ўсход ад балгарскага горада Бяла. Атака адбылася ў выключнай эканамічнай зоне Балгарыі.
Адно з суднаў, якое плавала пад сцягам Тога, было сурʼёзна пашкоджана і затанула. Лёс яго экіпажа застаецца невядомым, і зараз праводзіцца пошукава-выратавальная аперацыя.
Другое, якое плавала пад сцягам Рэспублікі Палау, загарэлася. Яго экіпаж пакінуў палубу і быў выратаваны балгарскім паромам. Сярод тых, хто выжыў, ёсць параненыя, якім аказалі медыцынскую дапамогу.
Балгарскія ўлады разглядаюць сітуацыю як сурʼёзны інцыдэнт, звязаны з бяспекай. Прэмʼер-міністр Румен Радзеў склікаў экстраную сустрэчу з прадстаўнікамі міністэрстваў абароны, унутраных спраў і транспарту, а таксама службаў бяспекі.
Паходжанне беспілотнікаў і асоба, якая здзяйсніла атакі, пакуль афіцыйна не ўстаноўленыя.
Учора (5 кастрычніка) ў Чорным моры, у тэрытарыяльных водах Румыніі затанула турэцкае гандлёвае судна. Яго атакавалі два расійскія беспілотнікі. Два чалавекі экіпажа загінулі, а 11 маракоў былі выратаваныя.
IAR/аз