Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Літоўскі парламент прагаласаваў за адмену канстытуцыйнай забароны на ядзерную зброю

06.10.2026 13:02
Другое, канчатковае галасаванне па гэтаму пытанню можа адбыцца не раней, чым пасля трохмесячнага перапынку.
Сцяг Літвыjorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

Літоўскі парламент у першым чытанні ўхваліў папраўку ў Канстытуцыю, якая прадугледжвае, што Асноўны закон больш не будзе забараняць наяўнасці зброі масавага знішчэння на тэрыторыі краіны.

«За» прагаласавалі 106 дэпутатаў, «супраць» — 18, шэсць — «устрымаліся».

Другое, канчатковае галасаванне можа адбыцца не раней, чым пасля трохмесячнага перапынку. Тады, як і ў гэтым галасаванні, папраўка павінна будзе атрымаць падтрымку не менш за 94 з 141 дэпутата.

IAR/аз