Чэхія адмаўляецца ад удзелу ў конкурсe песні «Еўрабачанне» ў наступным годзе. Грамадскі вяшчальнік растлумачыў, што прычына — эканомія сродкаў. Сваёй заявай Чэшскае тэлебачанне пацвердзіла ранейшыя здагадкі аб скарачэнні бюджэту і адмене некаторых праграм.
— З-за змяненняў у бюджэце Чэшскае тэлебачанне вырашыла не ўдзельнічаць у конкурсе ў будучым годзе, — гаворыцца ў заяве.
Пасля змены ўрада ў Чэхіі фінансавае становішча грамадскага вяшчальніка стала нявызначаным. Кабінет міністраў Андрэя Бабіша плануе ліквідаваць падпіску на грамадскае радыё і тэлебачанне і фінансаваць грамадскія СМІ з дзяржаўнага бюджэту. Чакаецца, што гэтыя змены прывядуць да скарачэння выдаткаў.
IAR/аз