Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пратэсты ў Францыі працягваюцца, пацярпелі ўжо сотні паліцэйскіх і непаўналетніх

07.10.2026 17:43
Навучэнцы пратэстуюць супраць дрэнных умоў навучання і недастатковага фінансавання адукацыі. 
   , 6 .
Пратэсты ліцэістаў у Парыжы, 6 кастрычніка. PAP/EPA/MOHAMMED BADRA

Падчас беспарадкаў у Францыі пацярпелі больш за 700 паліцэйскіх, 215 непаўналетніх і 85 супрацоўнікаў навучальных устаноў. Пра гэта паведаміў французскі чыноўнік Себасцьен Лекарню (Sebastien Lecornu).

Кіраўнік МУС Францыі Ларан Нуньес (Laurent Nunez) заявіў, што паліцыя прыпыніць выкарыстанне шумавых гранат падчас пратэстаў ліцэістаў да высвятлення абставін няшчаснага выпадку ў горадзе Ланс, дзе 5 кастрычніка 15-гадовы падлетак страціў руку, калі падняў такую гранату. Паліцэйская інспекцыя ўжо пачала 18 расследаванняў дзеянняў супрацоўнікаў.

Нуньес адхіліў абвінавачанні ў «паліцэйскіх рэпрэсіях». Паводле яго, паліцыя ўмешваецца, калі падчас пратэстаў адбываюцца гвалт і разбурэнні. З пачатку выступленняў у верасні былі параненыя 761 паліцэйскі і жандарм, затрыманыя больш за 6600 чалавек.

Навучэнцы пратэстуюць супраць дрэнных умоў навучання і недастатковага фінансавання адукацыі. Дэманстрацыі перараслі ў беспарадкі. Сёння, 7 кастрычніка, падобныя хваляванні адбыліся ў Парыжы, Ліёне, Марсэлі ды іншых гарадах.

Пратэсты працягваюцца, аднак урад сцвярджае, што яны сталі менш масавымі. Прафсаюзы заклікалі да новых страйкаў і дэманстрацый у чацвер, 8 кастрычніка, у падтрымку ліцэістаў.

PAP/IAR/нг