Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымала канадская пісьменніца Эн Карсан 

08.10.2026 16:22
У 2025 годзе падчас візіту ў Польшчу Эн Карсан была ўганаравана Міжнароднай літаратурнай прэміі імя Збігнева Герберта.
Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымала канадская пісьменніца Эн Карсан PAP/EPA/PONTUS LUNDAHL

Канадская пісьменніца Эн Карсан стала лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры. Рашэнне Нобелеўскага камітэта аб'явіла сакратар Шведскай акадэміі Інгрыд Карлберг, адзначыўшы, што ўзнагарода прысуджана «за смелую і наватарскую творчасць, якая стварыла новыя формы сучаснай літаратуры ў свабодным дыялогу з традыцыяй».

— Мне ўдалося датэлефанавацца да Эн Карсан. На размову ў нас было зусім няшмат часу. Яна паспела толькі сказаць, што зараз знаходзіцца ў Ісландыі, дзе слухае вецер. Яна была здзіўленая, але вельмі рада, і гэта было чуваць па яе голасе, — дадала сакратар Шведскай акадэміі.

Эн Карсан нарадзілася ў 1950 годзе, з'яўляецца паэткай, эсэісткай, прафесарам класічнай літаратуры і перакладчыцай. Яна аўтар больш за дзесятка кніг. У Польшчы выдадзены яе творы «Горка-салодкі Эрас», «Аўтабіяграфія чырвонага» і «Прыгажосць мужа».

Эн Карсан з'яўляецца лаўрэатам многіх літаратурных узнагарод. У 2001 годзе яна стала першай жанчынай у гісторыі, якая атрымала прэстыжную прэмію T. S. Eliot Prize, якая прысуджаецца супольнасцю Poetry Book Society.

У 2025 годзе падчас візіту ў Польшчу Эн Карсан была ўганараваная Міжнароднай літаратурнай прэміі імя Збігнева Герберта.

iar/pap/эж