Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пратэсты школьнікаў у Францыі суцішыліся 

09.10.2026 09:51
Французскае міністэрства адукацыі: 96% сярэдніх школ у краіне адчыненыя.
Вучнёўскія пратэсты ў ФранцыіREUTERS

Міністэрства адукацыі Францыі паведаміла ў пятніцу, што больш за 96% сярэдніх школ краіны працуюць, а зачынена толькі 141 школа. Колькасць зачыненых школ крыху меншая, чым у чацвер, калі 157 з прыблізна 3700 сярэдніх школ Францыі былі зачыненыя.

Маштаб пратэстаў вучняў сярэдніх школ у пятніцу быў незразумелым, бо студэнцкія арганізацыі заклікалі да далейшых дзеянняў у аўторак 13-га кастрычніка.

У панядзелак, 12-га кастрычніка, павінна адбыцца  сустрэча міністра адукацыі Эдуара Жафрэ і міністра вышэйшай адукацыі Філіпа Батыста з арганізацыямі вучняў сярэдніх школ. Першая такая сустрэча адбылася ў чацвер, пасля чаго было абвешчана, што 3 тысячы настаўнікаў будуць размеркаваны ў сярэднія школы, якія сутыкаюцца з найбольшым дэфіцытам настаўнікаў.

Чакаецца, што тэмай размоў у панядзелак будзе платформа Parcoursup, сістэма прыёму ва ўніверсітэты, якая крытыкуецца старшакласнікамі. У пятніцу раніцай Батыст заявіў радыёстанцыі Franceinfo, што ў сістэму Parcoursup будуць унесены змены, каб зрабіць яе больш празрыстай.

У чацвер у Францыі адбыліся дэманстрацыі, у якіх, паводле звестак Міністэрства ўнутраных спраў, прынялі ўдзел 71 500 чалавек, у тым ліку 24 500 у Парыжы.

PAP/юл