У заяве Нарвежскага Нобелеўскага камітэта падкрэсліваецца, што «яна бараніла Нэльсана Мандэлу і іншых актывістаў у бацьбе супраць апартэіду, была суддзёй у ключавых міжнародных судовых працэсах нашага часу». Наванэтхэм Пілэй спецыялізуецца на міжнародным крымінальным праве, гуманітарным праве і абароне правоў чалавека. Асаблівую ўвагу яна надае праблеме сексуальнага гвалту падчас узброеных канфліктаў і адказнасці за злачынствы, учыненыя падчас канфліктаў.
З 2008 па 2014 год яна займала пасаду Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па правах чалавека. У сваёй юрыдычнай практыцы яна неаднаразова прадстаўляла інтарэсы людзей, якія выступалі супраць апартэіду і пераследаваліся ўладамі, абараняючы іх правы і свабоды.
У маі 1995 года Наванэтхэм Пілэй была абраная суддзёй Міжнароднага крымінальнага трыбунала па справе злачынстваў у Руандзе. Як суддзя Трыбунала, яна адыграла ключавую ролю ў прызнанні згвалтавання і сексуальнага гвалту інструментамі генацыду і злачынстваў супраць чалавечнасці.
У 2013 годзе Наванэтхэм Пілэй ініцыявала глабальную кампанію ААН «Свабодныя і роўныя», накіраваную на павышэнне інфармаванасці грамадскасці аб правах гомасэксуалаў, бісексуалаў, трансгендэраў і інтэрсексуальных асоб.
Яна зʼяўляецца аўтарам шматлікіх публікацый па міжнародным крымінальным праве, міжнародным праве правоў чалавека і міжнародным гуманітарным праве і правах чалавека.
ПР/юл