60-гадовы мужчына, які застрэліў двух чыноўнікаў у Баварыі, — гэта мясцовы паляўнічы і спартыўны стралок. Паліцыя высвятляе яго матывы, а таксама матывы афганца, які прыйшоў са зброяй у ратуш у суседнім Бадэн-Вюртэмбергу. Абодва злачынствы адбыліся 8-га кастрычніка.
27-гадовы афганец, вядомы паліцыі, прыйшоў, каб атрымаць свой від на жыхарства. Ён не змог яго атрымаць і быў вымушаны сысці з ратушу ў Тутлінгене. Аднак праз 20 хвілін ён вярнуўся з пісталетам. Чыноўнікі выклікалі паліцыю і зачыніліся ў сваіх пакоях. Убачыўшы паліцыянтаў, мужчына пачаў страляць, супрацоўнікі паліцыі адкрылі агонь у адказ і забілі афганца.
Таксама ўчора ў мястэчку Бернгаў у Баварыі, чыноўнікі спрабавалі правесці звычайны агляд зброі мужчыны, які меў на яе дазвол. 60-гадовы мужчына застрэліў двух інспектараў і забарыкадаваўся ў доме.
— Згодна з нацыянальным рэестрам, як паляўнічы і спартыўны стралок, ён меў дазвол на 10 адзінак агнястрэльнай зброі, — сказаў міністр унутраных спраў Баварыі.
Ёахім Херман таксама адзначыў, што злачынец быў шпіталізаваны пасля начнога нападу. Пакуль не ўдалося вызначыць, чаму ён страляў. Следчыя таксама расследуюць іншыя абставіны абодвух інцыдэнтаў.
ПР/юл