Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Свет падтрымлівае Папу Льва XIV напярэдадні аперацыі па выдаленні пухліны

12.10.2026 15:11
Папа Рымскі сам паведаміў вернікам пра сваю хваробу падчас нядзельнай малітвы.
   XIV
Папа Рымскі Леў XIVDi Presidencia de Guatemala - https://www.flickr.com/photos/75626679@N07/54852216516/, Pubblico dominio, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=178020566

Выказванні падтрымкі і малітвы за Папу Рымскага паступаюць з усяго свету. Заўтра Леў XIV павінен перанесці аперацыю па выдаленні новаўтварэння з лёгкіх. Працэдура павінна адбыцца ў клініцы Джэмелі ў Рыме.

Ватыкан абвясціў, што знаходжанне Папы ў бальніцы працягнецца прыблізна адзін тыдзень. Біскупы з ЗША, Мальты і Уругвая моляцца за здароўе Льва XIV.

Кіраўнік Епіскапату Італіі кардынал Матэа Дзупі запэўніў Папу, што ён не адзін у гэты цяжкі момант, а арцыбіскуп Тадэвуш Война звярнуўся да сваіх суайчыннікаў з просьбай маліцца за паспяховую аперацыю і хуткае выздараўленне Папы.

Прэзідэнт Італіі Серджыа Матарэла і прэм'ер краіны Джорджыя Мелоні таксама выказалі сваю падтрымку іерарху.

Італьянскія СМІ падкрэсліваюць адкрытасць Папы Льва XIV, бо ён сам паведаміў вернікам пра сваю хваробу падчас нядзельнай малітвы. Папа падкрэсліў, што новаўтварэнне было выяўлена на ранняй стадыі, і папрасіў вернікаў аб малітве.

Апостальскае падарожжа Папы ў Паўднёвую Амерыку, запланаванае на лістапад, надалей застаецца ў графіку, але яго рэалізацыя будзе залежыць ад ходу лячэння і выздараўлення пантыфіка.

IAR/аз