Міністр абароны Уэс Стрытынг падкрэсліў, што толькі ўкраінцы могуць вырашаць пра тое, хто кіруе Украінай. Гэта адказ Лондана на заклік Дональда Трампа да змены прэзідэнта Украіны.
Міністр абароны Вялікабрытаніі падкрэслівае, што Уладзімір Пуцін — гэта агрэсар. Ён пачаў вайну і не можа яе скончыць. Уэс Стрытынг таксама абвяшчае, што захаванне адзінства хаўруснікаў Украіны зараз мае першараднае значэнне.
Спрэчка тычыцца пагаднення ЗША з Расіяй аб пастаўках дызельнага паліва, дзякуючы чаму Дональд Трамп хоча знізіць цэны на паліва. Аднак Уладзімір Зяленскі папярэджвае, што сродкі ад продажу дазволяць Крамлю фінансаваць вайну.
Прэзідэнт ЗША, у сваю чаргу, абвінавачвае Украіну ў тым, што цэны на дызельнае паліва выраслі ў выніку атакаў украінцаў на расійскія нафтаперапрацоўчыя заводы.
Брытанскі палітык нагадвае, што высокія цэны на паліва — гэта палітычная праблема для Дональда Трампа напярэдадні лістападаўскіх выбараў у Кангрэс.
Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Эндзі Бернэм запэўніў Уладзіміра Зяленскага ў поўнай салідарнасці і абвясціў аб далейшым узмацненні санкцый супраць Расіі.
IAR/аз