Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у аўторак, што польскія ўлады хочуць пабудаваць амерыканскую базу ў краіне, дадаўшы, што яна будзе створаная за кошт польскіх сродкаў. Пры гэтым ён не ўдакладніў, ці прыняў канчатковае рашэнне па гэтаму пытанню, паведамляе з Вашынгтону карэспандэнт Польскага агенцтва друку.
– Яны (Польшча – рэд.) хочуць пабудаваць базу. Пабачым. Яны за гэта заплацяць, – сказаў Трамп, адказваючы на пытанне, якое датычыла вайсковай базы ЗША ў Польшчы.
Гэта была чарговая заява амерыканскага прэзідэнта адносна магчымай новай пастаяннай базы арміі ЗША ў Польшчы. Нягледзячы на тое, што Трамп неаднаразова намякаў, што вырашыць пытанне яе стварэння, то аднак пакуль што ён не даў выразнага і адназначнага адказу.
Прадстаўнікі польскага ўраду і Канцылярыі прэзідэнта раней пацвердзілі, што рашэнне ўжо прынятае. Кіраўнік Бюро міжнароднай палітыкі Канцылярыі прэзідэнта Польшчы Марцін Пшыдач, які абмяркоўваў гэтае пытанне з прадстаўнікамі адміністрацыі 2 кастрычніка, заявіў, што «Белы дом ужо даў зялёнае святло».
– Аднак з пункту гледжання выканаўчай улады гэта павінны зрабіць Пентагон, Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы і польскія вайскоўцы, – сказаў Пшыдач.
– Мы дакладна даведаемся, ці пабудаваная база, ці не, калі, спадзяюся, прэзідэнт Трамп прыедзе і адкрые яе ў Польшчы, – адзначыў палітык.
вс