Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Аўстралійская авіякампанія Qantas адмяніла рэйс пасля выяўлення блашчыцаў на борце самалёта

13.10.2026 20:07
Авіялініі Qantas папрасілі ў пасажыраў прабачэнне «за прычыненыя нязручнасці».
 Boeing 787 Dreamliner   Qantas.
Самалёт Boeing 787 Dreamliner аўстралійскай авіякампаніі Qantas.Крыніца: Pixabay/Nel_Botha/public domain

Аўстралійская авіякампанія Qantas была вымушаная адмяніць рэйс з Рыма ў Перт пасля таго, як на борце самалёта былі выяўленыя пасцельныя блашчыцы, паведамляе The Guardian.

Казуркі былі знойдзеныя ў пярэдняй частцы салона эканом-класа самалёта Boeing 787 Dreamliner падчас рэйса з Перта ў Рым. Пасля гэтага было прынятае рашэнне вывесці самалёт з эксплуатацыі для дэзынфекцыі пасля прыбыцці ў італьянскую сталіцу. У сувязі з гэтым зваротны рэйс у Перт быў адменены.

Авіялініі Qantas папрасілі ў пасажыраў прабачэнне «за прычыненыя нязручнасці».

Пасажырам, якія планавалі вылецець у Аўстралію адмененым рэйсам, было прадастаўленае жыллё, а таксама магчымасць перабраніравання білетаў на альтэрнатыўныя рэйсы.

Авіякампанія заявіла, што салоны яе самалётаў рэгулярна і дакладна праходзяць чыстку і дэзынфікуюцца кожныя 50 дзён у рамках стандартных прафілактычных прыборак.

вс