Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Джорджа Мелоні раскрытыкавала дызельнае пагадненне Трампа з Расіяй

14.10.2026 18:42
-   .
Прэм'ер-міністр Італіі Джорджа Мелоні.PAP/EPA/RICCARDO ANTIMIANI

Прэм'ер-міністр Італіі Джорджа Мелоні назвала вельмі рызыкоўным амерыкана-расійскае пагадненне па дызельным паліве. Аб пастаўках дызелю ў ЗША ў абмен на частковае зняцце санкцый на мінулым тыдні паведаміў прэзідэнт Дональд Трамп.

Кіраўнік італьянскага ўрада нагадала, што крызіс на сусветным паліўным рынку выкліканы найперш вайной у Іране, а не ва Украіне.

Пагадненне паміж ЗША і Расіяй прадугледжвае імпарт каля 4 млн 800 тыс. тон расійскага дызельнага паліва. Пастаўкі падзеленыя на некалькі партый.

вс