Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Літве спрабавалі падпаліць аб'ект інфраструктуры Starlink

18.10.2026 17:52
«Відавочна, што гэта частка расійскай гібрыднай вайны, якая ўключае ў сябе і дыверсійныя дзеянні».
-    ()    -   . , 13  2026 .
Прэмʼер-міністр Польшчы Дональд Туск (справа) падчас сустрэчы з прэмʼер-міністрам Літвы Міндаўгасам Сінкявічусам. Варшава, 13 кастрычніка 2026 года. PAP/Leszek Szymański

У ноч на 18 кастрычніка была здзейсненая спроба падпалу літоўскай кампаніі, звязанай з абслугоўваннем інфраструктуры Starlink. Прэмʼер-міністр Літвы Міндаўгас Сінкявічус лічыць, што гэта можа быць расійская дыверсія.
Кіраўнік літоўскага ўрада паведаміў, што спецслужбы папярэдзілі кампанію аб магчымых атаках, таму ахову ўзмацнілі, а спроба падпалу не атрымалася.

— Была здзейсненая спроба сабатажу ці іншай дыверсіі. Мы бачым, што падобныя дзеянні паўтараюцца па ўсёй Еўропе. Відавочна, што гэта частка расійскай гібрыднай вайны, якая ўключае ў сябе і дыверсійныя дзеянні, — заявіў прэмʼер-міністр.

Літоўская кампанія забяспечвае сувязь для дзевяці спадарожнікавых антэн Starlink, якімі карыстаецца Украіна.

Па словах Міндаўгаса Сінкявічуса, каля 02:00 гадзін ночы зламыснікі паспрабавалі падпаліць антэны і кіравальны модуль. На месцы знайшлі каністру з лёгкаўзгаральнай вадкасцю.

Прэмʼер-міністр Літвы нагадаў, што такія інцыдэнты раней адбываліся ў Польшчы і Балгарыі. Ён таксама паведаміў, што на панядзелак, 19 кастрычніка, будзе склікана пасяджэнне Камісіі па нацыянальнай бяспецы.

23 верасня была падпаленая базавая станцыя Starlink у цэнтральнай Польшчы. 12 кастрычніка польскі бок паведаміў пра затрыманне ў Германіі падазраваных у падпале — грамадзян Турцыі. На наступны дзень паліцыя затрымала яшчэ аднаго падазраванага — жанчыну.

вс

Генпракурор Польшчы падзякаваў спецслужбам за хуткае затрыманне падазраваных у падпале базавай станцыі Starlink

13.10.2026 16:46
У дыверсіі падазраюцца двое грамадзян Турцыі і адна жанчына.

Прэм'еры Польшчы і Літвы падтрымліваюць захаванне санкцый супраць Расіі і ўмацаванне ўсходняга флангу НАТА

13.10.2026 18:44
Дональд Туск падзякаваў літоўскаму ўраду за яго паслядоўную пазіцыю ў дачыненні да агрэсіі Расіі супраць Украіны.