Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Паўмільёна жыхароў Сектара Газа засталіся без харчовай дапамогі ААН

19.10.2026 15:01
Сёлета Сусветная харчовая праграма атрымала менш за палову сродкаў на дапамогу Палесціне ў параўнанні з папярэднімі гадамі.
Сектар Газа By Jaber Jehad Badwan - Jaber Jehad Badwan, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=160402196

Паўмільёна жыхароў Сектара Газа страцяць доступ да харчовай дапамогі. Сусветная харчовая праграма тлумачыць, што ёй не хапае сродкаў для штомесячнага забеспячэння харчовымі пасылкамі адной траціны жыхароў Газы.

За апошнія тры гады харчовая дапамога агенцтва ААН аказвала жыццёва важную дапамогу да 90 працэнтаў тамтэйшых сем'яў. Колькасць штодзённых гарачых страў, якія прадастаўляе ААН, таксама скарацілася з 250 000 да 150 000.

Семʼі, якія жывуць у цяжкадаступных раёнах, у тым ліку паблізу «жоўтай лініі», якая вызначае тэрыторыю, кантраляваную ізраільскімі вайскоўцамі, будуць атрымліваць гарачую ежу кожны другі дзень, а не штодзённа.

Між тым, паводле ацэнак ААН, двое з трох жыхароў Газы змагаюцца з вострым дэфіцытам пажыўных рэчываў. Каля 200 000 чалавек знаходзяцца на стадыі, калі ім патрэбная неадкладная дапамога, каб прадухіліць смерць ад голаду.

Сітуацыя пагаршаецца з набліжэннем зімы.

Сёлета Сусветная харчовая праграма атрымала менш за палову сродкаў на дапамогу Палесціне ў параўнанні з папярэднімі гадамі. Агенцтву тэрмінова патрэбна 450 мільёнаў долараў для падтрымання найважнейшых аперацый у Сектары Газа і на Заходнім беразе ракі Іярдан на працягу наступных шасці месяцаў.

IAR/аз